У Магілёве затрымалі прафесара-сацыёлага

У Магілёве затрымалі прафесара, доктара сацыялагічных навук Юрыя Бубнова. Па папярэдняй інфармацыі, гэта здарылася 12 студзеня, піша Mayday.time. 

13.01.2023 / 22:38

Паводле праваабаронцаў, навукоўца затрымалі проста на кафедры ўніверсітэта, дзе ён працуе.

Юрый Бубноў — загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій, доктар сацыялагічных навук. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару ветэранаў універсітэта.

У Магілёве Юрый Бубноў вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст».

Nashaniva.com