У першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Чэхіі перамог натаўскі генерал
Паводле апошніх звестак, адстаўны генерал Пэтр Павэл набірае 35,27 працэнта галасоў і абганяе свайго асноўнага канкурэнта — былога прэм’ер-міністра Чэхіі — Андрэя Бабіша з 35,12 працэнта галасоў, піша «Свабода».
14.01.2023 / 21:46
Фота: Petr David Josek / AP
Бабіш — былы прэмʼер, цяпер лідар найбуйнейшай апазіцыйнай партыі, мільярдэр. На гэтым тыдні суд апраўдаў яго па справе аб махлярстве з датацыямі Еўрасаюза. Ядро выбаршчыкаў Бабіша — пенсіянеры і людзі з невысокімі даходамі.
Пэтр Павэл — кадравы вайсковец, першы ў гісторыі Чэхіі і краін былога савецкага блока кіраўнік Вайсковага камітэта NATO (у 2015—2018 гадах). Займае цвёрдую пазіцыю ў адносінах да расійскага ўварвання ва Украіну, выступае за заходнюю арыентацыю Чэхіі, пры гэтым апелюе і да патрыятычных пачуццяў. Яго падтрымліваюць прыхільнікі правых, кансерватыўных і ліберальных поглядаў.
Другі тур адбудзецца праз два тыдні.