Міліцыя пра гігіену. Якая сацыяльная рэклама вісіць на білбордах і круціцца на ТБ?

Акцэнт на барацьбу з махлярамі, на вайскоўцаў і патрыятызм.

17.01.2023 / 13:49

Сацыяльная рэклама ад міліцыі. Скан з відэа Акадэміі МУС Беларусі

Найчасцей сацыяльная рэклама кідаецца ў вочы на білбордах. Як кажуць назіральныя гараджане, яе разнастайнасці паменела, шмат засталося з ранейшых часоў — і гэта бачна па выцвілых плакатах. Яны прысвечаныя здароваму ладу жыцця, экалогіі, бяспечным паводзінам ды абыходжанню з фінансамі.

Сацыяльная рэклама ратавальнікаў

Постарамі з білбордаў ратавальнікі нагадваюць пра небяспеку пажараў з-за неналежнага карыстання печкамі, а таксама заклікаюць бацькоў быць уважлівымі да дзяцей.

Сацыяльная рэклама прыродаахоўнікаў

Прыродаахоўныя службы сваімі заклікамі з білбордаў звяртаюць увагу на неабходнасць сартавання смецця ды бытавых адкідаў.

Сацыяльная рэклама медыкаў

Мінздароўя на трэцім годзе суіснавання з каранавірусам нагадвае грамадзянам больш дбайна ставіцца да асабістай гігіены і ўласнага здароўя.

Плакаты падаткавікоў (злева) і судовых выканаўцаў (справа)

З білбордаў судовыя выканаўцы заклікаюць грамадзян выплачваць даўгі, а іх калегі з падатковай інспекцыі — цікавіцца, куды ідуць адлічэнні.

Плакаты, якія нагадваюць любіць роднае

Постары з білбордаў нагадваюць пра важнасць любові да роднага і раяць не забываць, «хто ў хаце гаспадар» (вайсковец).

На асноўных дзяржаўных тэлеканалах сярод сацыяльнай рэкламы пераважаюць ролікі, вырабленыя на замову міліцыі. 

Міліцыя заклікае не паддавацца на хітрыкі махляроў. Скан: ctv.by

У іх МУС заклікае не паддавацца на хітрыкі махляроў.

Міліцыя сваімі ролікамі таксама раіць, што трэба рабіць бацькам, каб дзеці не зазналі сэксуальнага дамагання падчас забаў у інтэрнэце.

У адным з іх міліцыя нечакана расказала, як пазбегчы заражэння віруснымі хваробамі.

Міліцэйскія ролікі пра небяспеку сэксуальнага дамагання да непаўналетніх і дбанне аб уласнай гігіене. Скан: tvr.b

Звяртае ўвагу той факт, што ў фармальна двухмоўнай краіне ўсе ролікі — па-руску.

Ратавальнікі ў сваім роліку на ТБ нагадваюць пра небяспеку знаходжання на лёдзе.

Ратавальнікі пра небяспеку знаходжання на лёдзе. Скан: tvr.by

Беларускі дзіцячы фонд сваім ролікам паведаміў пра навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці». У цэнтры ўвагі — дзеткі з аўтызмам.

Сацыяльная рэклама ад Беларускага дзіцячага фонду. Скан: bcf.by

На канале «Беларусь-1» круцяць ролік з пагранічнікам-кінолагам. Як вынікае з сюжэту, асноўны меседж — неабходнасць службы ў войску.

Варта адзначыць, што ў рэкламных блоках камерцыйнай рэкламы цяпер больш. У выхадныя сацыяльная рэклама амаль знікае з сеткі вяшчання. 

У Мінску з'явіліся крутыя постары на тэму экалогіі

Што за новая сацсетка, якой цікавяцца беларусы?

Яшчэ 20+ кампаній выйшлі з ПВТ і ліквідуюць бізнэс

Nashaniva.com