У Італіі затрымалі боса «Коза ностра». Ён хаваўся 30 гадоў
Італьянскія паліцэйскія затрымалі Матэа Месіну Дэнара, які лічыцца босам мафіі «Коза ностра». Ён хаваўся ад правасуддзя з лета 1993 года.
16.01.2023 / 12:23
Аднаго з самых небяспечных мафіёзі затрымалі ў прыватнай клініцы Мадалена ў Палерма, дзе ён праходзіў тэрапію.
У 2020 годзе італьянскі суд завочна прысудзіў Матэа Месіну Дэнара да пажыццёвага турэмнага зняволення. Другі пажыццёвы тэрмін ён атрымаў за саўдзел у арганізацыі забойстваў легендарных італьянскіх следчых Джавані Фальконе і Паола Барселіна і васьмі паліцэйскіх-ахоўнікаў на Сіцыліі ў 1992 годзе.
Раней італьянца ўжо прыгаворвалі да пажыццёвага тэрміну за ўдзел у арганізацыі тэрактаў у Рыме, Фларэнцыі і Мілане ў 1993 годзе, у выніку якіх загінулі дзесяць чалавек і каля ста былі параненыя.