БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Крыніцы: Саўмін даслаў даручэнне дзяржкампаніям стварыць беларускамоўныя версіі сайтаў у прымусовым парадку

16.01.2023 / 14:30

Nashaniva.com

Апошнімі тыднямі на сайтах дзяржаўных кантор — ад МТЗ да аблгазаў і гарбудтрэстаў — з'явілася тое, чаго раней у незалежнай Беларусі не было. Беларускамоўныя версіі сайтаў. 

Працэс разгарнуўся пры канцы мінулага года і мае быць завершаны да 20 студзеня 2023-га, паведамляюць суразмоўцы «Нашай Нівы». 

Гэта патрабаванне Саўміна. 

Беларусамоўныя версіі ўжо займела большасць сайтаў дзяржаўных кампаній — ад будтрэстаў да МТЗ. 

Пры параўнанні архіўных старонак сайтаў з бягучымі бачна, што беларускай мовы раней не было. 

Праўда, абсалютная большасць кампаній падышла да задачы без душы і ўстанавіла кнопку аўтаматычнага гуглаўскага перакладу. 

Нам невядомая прычына прыняцця гэтага рашэння. Яно выглядае дэкаратыўным і нелагічным на фоне агульнага курсу на знішчэнне беларускай мовы і культуры ў лукашэнкаўскай Беларусі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула