Міністр інфармацыі пахваліўся папкай са скаргамі на Азаронка, але рабіць з імі ён нічога не збіраецца

Уладзімір Пярцоў у эфіры СТБ сказаў, што ўсе гэтыя скаргі нібыта прыходзяць да яго з-за мяжы і напісаныя пад капірку «па заданні тых, каго яго [Азаронка] праца вельмі калбасіць, абурае».

17.01.2023 / 10:16

Дзейнічаць лукашэнкаўскі чыноўнік дэманстратыўна не збіраецца і хоча падарыць папку Азаронку, калі той пойдзе на пенсію.

«Я б не хацеў дайсці да таго, каб указваць Грышу Азаронку, што яму казаць, як пісаць», — заявіў кіраўнік Мінінфарма, якое заблакавала сотні незалежных рэсурсаў і ігнаруе затрыманні ды судовыя працэсы над іх журналістамі.

Nashaniva.com