Маладая жонка Бакіева памерла ў Мінску ў 46 гадоў
Яна памерла ад сардэчнай недастатковасці.
17.01.2023 / 10:31
У СМІ Кыргызстана з'явілася інфармацыя пра смерць Назгуль Таламушавай, другой жонкі экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева.
Таламушава адправілася ў эміграцыю з Бакіевым у 2010 годзе.
Цела Таламушавай будзе дастаўлена ў Кыргызстан для правядзення рытуальнай цырымоніі, паведамляюць vesti.kg.