Хутка з’явяцца маркі па матывах беларускіх народных гульняў

Суполка Postcrossing in Belarus публікуе новыя беларускія паштовыя маркі «Гульня ў «Воранаўскі чыгун» і «Гульня ў мяч, у выбівалы».

18.01.2023 / 13:25

З’явіцца маркі павінны ў красавіку 2023 года.

Маркі выйдуць накладам па 48 тысяч экзэмпляраў. Тыраж малога аркуша 15 тысяч. Месца гашэння — Мінскі паштамт.

Nashaniva.com