У Баранавічах дзеці гулялі ў хованкі ў пад'ездзе, хлопчыка ўдарыла токам

У Баранавічах сямігадовы хлопчык атрымаў удар токам падчас гульні ў хованкі ў пад'ездзе. Няшчасны выпадак адбыўся 15 студзеня, паведаміла прэс-служба Мінэнерга.

18.01.2023 / 18:12

Фота ілюстрацыйнае

Дзеці гулялі ў хованкі на лесвічнай пляцоўцы шматкватэрнага дома. Хлопчык залез на батарэю ацяплення і, трымаючыся адной рукой за трубу, другой выпадкова дакрануўся да аголенага провада электраправодкі выключальніка. У выніку ён атрымаў удар токам і быў шпіталізаваны ў бальніцу з электратраўмай.

Цяпер СК і Дзяржэнергазнагляд высвятляюць абставіны здарэння.

Яшчэ адзін няшчасны выпадак, толькі з яшчэ больш сумным вынікам, адбыўся раней у Гродне. Там сямігадовы хлопчык загінуў ад удару токам з-за неасцярожнага абыходжання з фенам у ванным пакоі. Маці хлопчыка выклікала хуткую дапамогу, аднак выратаваць дзіця не ўдалося.

Чытайце таксама:

У Івацэвічах жанчына загінула, ратуючы ката

У Ляхавіцкім раёне школьніка падчас рыбалкі забіла токам

Nashaniva.com