Алейнік: Супраць нас развязаная гібрыдная вайна

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік пасля сустрэчы са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым у рамках сумеснай калегіі МЗС Беларусі і Расіі ацаніў тое, што цяпер адбываецца ў свеце, як гібрыдную вайну супраць дзвюх верных саюзніц.

19.01.2023 / 16:57

«Супраць нас фактычна развязаная гібрыдная вайна, якая ставіць мэтай выматаць і аслабіць нашы краіны — але мы ўжо адужэлі разам і выстаім, як гэта ўжо неаднаразова ў нашай агульнай гісторыі было», — прачытаў чыноўнік з паперкі загадзя падрыхтаваны тэкст.

Сумесная калегія МЗС Беларусі і Расіі планавалася яшчэ на снежань 2022 года, але была перанесена з-за раптоўнай смерці папярэдняга міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Nashaniva.com