Прафесар Бубноў у магілёўскім СІЗА атрымаў траўму галавы
Затрыманаму магілёўскаму навукоўцу-сацыёлагу, загадчыку кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Юрыю Бубнову выставілі абвінавачанне ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК). Іншых падрабязнасцяў справы пакуль няма, пішуць магілёўскія праваабаронцы.
20.01.2023 / 19:04
Фота: bgut.by
Вядома, што ў магілёўскім СІЗА Бубноў атрымаў траўму галавы. Афіцыйная версія — зваліўся з нараў, траўма, як сцвярджаюць, несур'ёзная.
Навукоўца затрымалі 12 студзеня на працы.
У Магілёве Бубноў вядомы не толькі як навуковец, але і як грамадскі дзеяч. Ён адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст».