З папулярнага футбольнага топ-клуба знялі 15 ачкоў за фінансавыя махінацыі

«Ювентус» атрымаў пакаранне ў выглядзе зняцця 15 ачкоў у Серыі А за фінансавыя махінацыі (парушэнне правілаў прыросту капіталу) па рашэнні суда Федэрацыі футбола Італіі.

21.01.2023 / 09:38

Федэрацыйны пракурор пры гэтым патрабаваў зняць з «Ювентуса» толькі 9 ачкоў.

Акрамя гэтага, былы спортдырэктар Фабіа Парацічы атрымаў адхіленне ад футбола на 2,5 года, экс-прэзідэнт Андрэа Аньелі і экс-гендырэктар Маўрыцыа Арывабенэ — на 2 гады, былы віцэ-прэзідэнт Павэл Нэдвед — на 8 месяцаў. Таксама адхiлены цяперашні спартыўны дырэктар Федэрыка Чэрубіні — на год і 4 месяцы.

Цяпер турынцы займаюць 10-е месца ў турнірнай табліцы з 22 набранымі пунктамі. «Юве» можа падаць апеляцыю.

Nashaniva.com