У Егіпце знайшлі 16-метровы папірус з тэкстамі з «Кнігі мёртвых»
Адкрыццё 16-метровага папіруса можа праліць новае святло на вераванні старажытных егіпцян аб пераходзе ў замагільны свет.
21.01.2023 / 13:06
У Егіпце ўпершыню за апошняе стагоддзе знайшлі 16-метровы папірус з тэкстамі з «Кнігі мёртвых».
Пра гэта заявіў генеральны сакратар Вярхоўнай рады старажытнасцей Егіпта Мастафа Вазіры ў Дзень егіпецкіх археолагаў, паведамляе Egypt Independent.
Скрутак знайшлі ў археалагічнай зоне Сакара — гэта першая знаходка поўнага папіруснага дакумента за апошняе стагоддзе.
Артэфакт рэстаўравалі ў лабараторыі Егіпецкага нацыянальнага музея, які знаходзіцца на плошчы Тахрыр у Каіры, і назвалі «папірусам Вазіры».
Вазіры сказаў, што папірус ужо пераклалі і пазней яго выставяць у Егіпецкім нацыянальным музеі. Пакуль знаходку не паказалі грамадскасці.
Адкрыццё 16-метровага папіруса можа праліць святло на вераванні старажытных егіпцян аб пераходзе ў замагільны свет.