Памёр навуковец Анатоль Літвіновіч

Яму быў 71 год.

21.01.2023 / 18:11

Пра смерць навукоўца-этнографа Анатоля Літвіновіча ў фэйсбуку паведаміў літаратуразнаўца Мікалай Мікуліч. У Анатоля Літвіновіча быў рак лёгкіх.

У 2021 годзе Анатоль Літвіновіч прайшоў праз Акрэсціна. У маі 69-гадовага навукоўца затрымалі і асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за налепленыя на акно бел-чырвона-белыя сэрцайкі. Апроч таго, пакуль мужчына адбываў арышт, невядомыя выбілі шыбу ў кватэры, дзе жыла сям'я.

У Анатоля Літвіновіча засталося 6 непаўналетніх дзяцей, сям'я патрабуе дапамогі. Калі хто хоча яе аказаць, магчыма гэта зрабіць паштовым пераводам на адрас: Мінск, вул. Калеснікава, д. 37, кв. 270. Літвіновіч Вользе Міхайлаўне.

Чытайце таксама:

«Ад гэтага ўсяго, спрэсаванага народнага гора — узвыць хочацца»

Nashaniva.com