Пасля вяртання з-за мяжы затрымалі маці дваіх дзяцей
Сілавікі працягваюць затрымліваць беларусаў іншых палітычных поглядаў.
24.01.2023 / 16:18
Наталля Ілліч. Фота: сацсеткі
З канала сілавікоў стала вядома, што затрымалі 40-гадовую мінчанку Наталлю Ілліч. Яна маці дваіх дзяцей, некалі працавала бухгалтарам у сферы грузаперавозак.
Жанчыну затрымалі за тое, што яна ў 2020 годзе нібыта пакідала паведамленні ў дваровых чатах. Мяркуючы па скрыншотах з каналаў сілавікоў, гэта рэпосты з розных каналаў і эмацыйныя паведамленні.