Стрэлкі на сімвалічным «Гадзінніку Суднага дня» перавялі яшчэ бліжэй да «ядзернай поўначы»
Як заявіла прэзідэнт выдання «Бюлетэнь вучоных-атамшчыкаў» Рэйчэл Бронсан, перавод стрэлак азначае, што да «пункту ядзернага апакаліпсісу» засталося 90 секунд. Бронсан адзначыла, што гэтае рашэнне прынятае галоўным чынам у святле сітуацыі вакол Украіны.
24.01.2023 / 19:08
Упершыню гэты сімвалічны гадзіннік з'явіўся ў 1947 годзе на вокладцы амерыканскага часопіса «Бюлетэнь вучоных-атамшчыкаў».
І пасля таго перыядычна на вокладцы выдання публікуецца малюнак гадзінніка з гадзіннай і хвіліннай стрэлкамі, якія паказваюць без некалькіх хвілін поўнач.
Час, што застаўся да поўначы, сімвалізуе напружанасць міжнароднай абстаноўкі і прагрэс у развіцці ядзернага ўзбраення. А поўнач сімвалізуе момант ядзернага катаклізму.