СМІ: Залужны атрымаў у спадчыну мільён даляраў і ахвяраваў яго УСУ
Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Валерый Залужны атрымаў у спадчыну з ЗША 1 мільён даляраў, пасля чаго перадаў усе гэтыя грошы на патрэбы ўкраінскай арміі, паведаміла The New York Times.
24.01.2023 / 23:43
Валерый Залужны. Фота: AP Photo Efrem Lukatsky
Паводле інфармацыі выдання, Залужны атрымаў спадчыну ад амерыканца ўкраінскага паходжання Грыгорыя Сцепанца. Пра гэта паведаміла сям'я Сцепанцоў.
Пасля чаго генерал, як паведамляецца, ахвяраваў усю атрыманую суму Узброеным сілам Украіны.