Жыхара Шаркоўшчыны аштрафавалі на 1100 рублёў за аватарку з Севярынцам і бел-чырвона-белую стужку

Жыхара Шаркоўшчыны Ігара Дземідовіча штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (1110 рублёў) пакарала 24 студзеня суддзя Аксана Табола, піша «Віцебская Вясна».

25.01.2023 / 13:24

Аватарка была ў фэйсбуку яшчэ ў 2020 годзе, але, як сказалі міліцыянты, тут тэрміну даўніны няма. Пратакол на Ігара Дземідовіча складалі шаркоўшчынскія міліцыянты па загадзе з Віцебска тыдзень таму. 

Міліцыянты падчас складання пратаколу забралі ў актывіста тэлефон і сказалі, што аддадуць яго толькі пасля аплаты штрафу, які прызначыў суд.

Nashaniva.com