Ва УСУ пацвердзілі адступленне ад Салядара

«Пасля месяцаў лютых баёў, у тым ліку на працягу апошніх тыдняў, УСУ пакінулі [Салядар] і адступілі па ўскраінах на загадзя падрыхтаваныя пазіцыі», — заявіў Agence France-Presse прадстаўнік Усходняй групоўкі УСУ Сяргей Чараваты.

25.01.2023 / 13:55

Ён адмовіўся ўдакладніць, калі менавіта здарылася адступленне.

Раней з 11 па 17 студзеня пра захоп Салядара расійскімі сіламі паведамлялі заснавальнік ЧВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, Мінабароны РФ і штаб тэрытарыяльнай абароны самаабвешчанай «ДНР».

Дагэтуль украінскі бок адступленне з горада не пацвярджаў.

Nashaniva.com