Украінская разведка: Расіяне скарацілі групоўку ў Беларусі да 5800 вайскоўцаў

Тыднем раней кантынгент налічваў каля 11 тысяч вайскоўцаў.

25.01.2023 / 14:13

Фота: прэс-служба ГУР

Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Вадзім Скібіцкі ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону.

«Сёння на тэрыторыі Беларусі сухапутны кампанент складае 5800 вайскоўцаў. Другая механізаваная дывізія цяпер перамясцілася на тэрыторыю Расіі, у тым ліку зайшла ўжо на тэрыторыю Украіны. Гэта Луганская вобласць. Цяпер туды заходзяць падраздзяленні шостай дывізіі, падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў на падрыхтоўку».

Паводле яго, цяпер гэта зусім іншы кантынгент, які быў у пачатку агрэсіі. Цяпер у Беларусі няма магутнага авіяцыйнага кампанента, нягледзячы на вучэнні. Акрамя таго, там няма магутнага ракетнага кампанента, няма паветрана-дэсантных войскаў.

Скібіцкі таксама паведаміў, што сёння ў Беларусі размешчаны адзін дывізіён «Іскандэр», зенітна-ракетныя сістэмы С-300, С-400 і тры самалёты МІГ-31.

Nashaniva.com