Cуд над Андрэем Пачобутам: пачалі дапытваць сведак
Гродзенскі абласны суд працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага гарадзенскага журналіста і сябра «Саюза палякаў Беларусі» Андрэя Пачобута.
25.01.2023 / 14:23
Судовы працэс, які пачаўся 16 студзеня, вядзе суддзя Дзмітрый Бубенчык.
Палітзняволенага журналіста абвінавачваюць у закліках да дзеянняў абмежавальнага характару, якія скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Зараз на судзе дапытваюць сведак.
Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.