За каментары затрымалі сцэнарыстку серыяла «Татавы дочкі»

Яна дапамагала ствараць сцэнары таксама для серыялаў «Івановы-Івановы» і «Мамулі».

25.01.2023 / 18:20

Юлія Грыцкевіч. Фота: сацсеткі

Юліі Грыцкевіч 39 гадоў, яна жыве ў Мінску. Вядома, што яна мае непаўналетнюю дачку.

Жанчына працуе для расійскай кампаніі Yellow Black & White, адной з найбуйнейшых вытворцаў рускамоўных серыялаў. Акрамя вышэйпералічаных серыялаў, гэта кампанія здымала яшчэ серыял «Кухня» і нашумелы фільм «Чабурашка», які стаў самым касавым фільмам у гісторыі Расіі і сабраў нечуваныя чэргі ў кінатэатрах Вілейкі.

Жанчыну абвінавачваюць у тым, што яна пакідала каментары ў розных чатах, якія нібыта «распальвалі варожасць да рускіх» і «сілавікоў».

Nashaniva.com