Рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен: што трэба ведаць 11-класнікам і іх бацькам
Каля 53 тысяч навучэнцаў здадуць рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен 28 студзеня.
26.01.2023 / 13:43
Больш падрабязна пра яго арганізацыю распавяла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі і Ірына Каржова, пішуць «Мінск-Навіны».
Пробны ЦЭ абавязковы для ўсіх вучняў 11-х класаў, але вынікі нідзе ўлічвацца не будуць. Школьнікі змогуць праверыць свае веды па прадмеце на выбар (акрамя беларускай і рускай моў) і пасля вырашыць, на што рабіць упор у далейшым, што здаваць у асноўны дзень. Для правядзення пробнікаў выбраны 144 установы адукацыі па ўсёй краіне, 12 з іх — у Мінску.
Пачнецца рэпетыцыйны ЦЭ ў 11:00.
Падвоз да пунктаў здачы
Па словах І. Каржовай, ужо прапрацаваны ўсе пытанні, якія тычацца дастаўкі навучэнцаў. Напрыклад, старшакласнікаў з сельскіх населеных пунктаў адвязуць у райцэнтры на школьных аўтобусах. У абласных цэнтрах і сталіцы дзеці будуць дабірацца да месцаў правядзення пробнага выпрабавання на грамадскім транспарце. Ва ўсіх выпадках прадугледжана іх суправаджэнне настаўнікамі. Для зручнасці ў адпаведны прамежак часу транспарт будзе хадзіць часцей.
Што трэба браць з сабой
На экзамен вучням неабходна ўзяць пашпарт, пропуск і гелевую ручку з чорным стрыжнем. Тым, хто здае фізіку і матэматыку, дазволена браць просты калькулятар.
Парушэнні пацягнуць выдаленне з аўдыторыі.
Для дзяцей, якія справяцца з іспытам раней устаноўленага тэрміну, прадугледжаныя спецыяльныя пакоі.
Адзнакі будуць выстаўляцца па 10-бальнай шкале. Азнаёміцца з вынікамі можна будзе праз два—тры тыдні на сайце РІКВ.
Для гэтага трэба будзе ўвесці прозвішча і пашпартныя даныя.