Супраць маці загінулага каліноўца распачалі новую крымінальную справу

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, супраць Наталлі Суславай (маці Паўла «Волата», які стаяў ля вытокаў палка Каліноўскага і загінуў 15 мая) распачалі крымінальную справу паводле арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў баявых дзеяннях).

26.01.2023 / 15:28

Раней супраць жанчыны была распачатая крымінальная справа паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

Nashaniva.com