Еўрапейскі алімпійскі камітэт пацвердзіў нядопуск спартсменаў Беларусі і Расіі да Еўрапейскіх гульняў у Кракаве

II Еўрапейскія гульні пройдуць у чэрвені, паведаміў Еўрапейскі алімпійскі камітэт (ЕАК).

27.01.2023 / 12:13

На адкрыцці гульняў у чэрвені 2019 года ў Мінску

Згаджаючыся з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта аб персанальным падыходзе да допуску да міжнародных спаборніцтваў спартсменаў з Беларусі і РФ, ЕАК падкрэсліў, што «любыя магчымыя рашэнні» «не будуць тычыцца Еўрапейскіх гульняў — 2023 года», паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».

У лістападзе 2022 года было заяўлена, што «такі ўдзел немагчымы ў цяперашніх умовах».

Выканаўчы камітэт МАК 25 студзеня пацвердзіў санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расіі, уведзеныя раней праз вайну супраць Украіны. Але прапанаваў індывідуальны падыход да спартсменаў.

Нагадаем, што ў 2019 годзе Еўрапейскія гульні з размахам прайшлі ў Мінску.

Nashaniva.com