У Баранавічах 102-гадовая жанчына выпала з акна 5-га паверха

Трагічны выпадак адбыўся раніцай 27 студзеня ў адным з 5-павярховых дамоў ва Усходнім мікрараёне, піша выданне «Наш край».

27.01.2023 / 12:56

На зямлі пад вокнамі дома жанчыну знайшлі жыхары. Як паведаміў адзін з іх, у кватэры пенсіянеркі суседзі бачылі крэсла, якое стаяла ля самага акна.

Апошнія некалькі гадоў жанчына жыла адна. Раней яе забірала да сябе дачка, але пасля яе смерці пенсіянерка зноў вярнулася ў сваю кватэру.

— Некалькі разоў на тыдзень прыязджалі ўнукі, якія прывозілі прадукты, лекі, прыбіралі ў кватэры. Так што бабуля не была пакінутай, пра яе клапаціліся, — распавялі суседзі. — Складана сказаць, што магло адбыцца.

Nashaniva.com