Галоўным чыноўнікам па пытаннях рэлігіі ў Славеніі стаў сатаніст

Кіраўніком дзяржаўнага Аддзела па справах рэлігійных суполак Славеніі прызначаны Алеш Гуліч — адзін з заснавальнікаў арганізацыі «Браты Сатаны».

23.10.2009 / 17:16

Кіраўніком дзяржаўнага Аддзела па справах рэлігійных суполак Славеніі прызначаны Алеш Гуліч — адзін з заснавальнікаў арганізацыі «Браты Сатаны».

Прадстаўнікі Каталіцкай царквы краіны абвінавацілі ўлады ў наўмыснай правакацыі. «Падобна на тое, урад хоча справакаваць канфлікт з намі і атрымаць падтрымку антыклерыкальна настроеных выбаршчыкаў», — заявіла прэс‑сакратар епіскапскай канферэнцыі Славеніі Барбара Балогх.

На яе думку, прызначэнне Гуліча — абразу для ўсіх каталікоў, якія складаюць 58% ад менш чым двухмільённага насельніцтва Славеніі. Кіраўнік урада Славеніі Мілан Цвікль заявіў, што Гуліч быў выбраны як вельмі памяркоўны чалавек.