«Крычы, б***». На БТ каментатара нецэнзурна прымушалі заўзець за Сабаленку
У эфір тэлеканала «Беларусь 5» падчас трансляцыі фінальнага матча Australian Open паміж беларускай Арынай Сабаленка і прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай трапіла тое, што не павінна было дайсці да гледачоў, заўважыў «Новы час».
30.01.2023 / 09:45
Трансляцыю, якую вёў тэлеканал, ён рабіў незаконна. Правоў на паказ турніру ў беларускіх каналаў няма.
У эфір БТ трапіла не зусім цэнзурная рэкамендацыя, якая паступіла каментатару Ільі Бакаю, мяркуючы па ўсім, ад рэжысёра трансляцыі.
У момант, калі Сабаленка падавала на матч, у эфіры прагучала: «Перамагла! Ілья, адпрацоўваеш. П*****ц, крычы, б***, як я не ведаю».
«Новы час» адзначае, што трансляцыя ішла з адчувальнай затрымкай, таму рэжысёр у апаратнай мог даведацца пра вынік матча крыху раней за каментатараў у студыі.