Рэцэпт на выхадныя. Вараныя грушы з шакаладным соусам — вытанчаная страва на асаблівыя нагоды
Грушы з далікатным соусам гатуюцца хутка, а смак маюць дзівосны і ні з чым не параўнальны.
04.02.2023 / 08:45
Фота: cookipedia.co.uk
Каб згатаваць вараныя грушы з шакаладным соусам, вам спатрэбіцца:
- 6 цэлых ігруш, ачышчаных ад скуркі і сярэдзінкі (пакіньце хвосцік для падачы)
- 750 мілілітраў чырвонага віна
- 325 грамаў цукру
- 1 маленькая палачка карыцы
- 1 раздроблены струк ванілі (можна замяніць на 15 грамаў ванільнага цукру ці 1—2 грамы ваніліну)
- 1 невялікая галінка вымытага чабару
- 3 зорачкі анісу
- палова чайнай лыжкі цёртага мускатнага арэху
- 75 грамаў цёмнага шакаладу, нарэзанага кавалачкамі
- 75 грамаў нехалоднага масла
- 75 грамаў вяршкоў тлустасцю 30 ці 35%
- 75 грамаў какава-парашку
- 75 грамаў вады
- Наліце ў вялікую каструлю віно, дадайце 250 грамаў цукру, спецыі і чабор, давядзіце да кіпення. Паменшыце агонь і пакладзіце ў каструлю грушы. Калі яны цалкам не пакрытыя вадкасцю, рэгулярна іх пераварочвайце.
- Праз 30 хвілін дастаньце грушы і адкладзіце іх убок. Зноў давядзіце вадкасць у каструлі да кіпення і варыце яе, пакуль сумесь не загусцее да стану сіропу.
- Каб згатаваць соус, пакладзіце ў каструлю масла, вяршкі, рэшткі цукру, какава-парашок і заліце вадой. Награвайце сумесь на малым агні і адначасова памешвайце, пакуль яна не стане больш-менш аднароднай. Награвайце соус яшчэ 5 хвілін, пакуль ён трохі не загусцее.
- Перад падачай паліце грушы шакаладным соусам і, калі жадаеце, упрыгожце лісцікамі мяты.