Следчы камітэт завёў крымінальную справу супраць прадстаўніка салігорскага «Шахцёра» за дагаворны матч

Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта разам з ГУБАЗіКам выявілі факт «аказання супрацьпраўнага ўплыву на вынік матча чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд вышэйшай лігі», паведаміў Следчы камітэт.

30.01.2023 / 18:36

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўніка «Шахцёра». Яму закідаецца ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 253 Крымінальнага кодэкса, то-бок «замах на подкуп удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў». 

У звязаных з сілавікамі тэлеграм-каналах з'явіліся згадкі, што справа тычыцца матча 30-га тура чэмпіяната Беларусі паміж «Шахцёрам» і бабруйскай «Белшынай». Пры гэтым намякаецца, што могуць быць перагледжаныя вынікі ўсяго чэмпіяната, дзе «Шахцёр» атрымаў перамогу.

Чытайце таксама:

У офісе салігорскага «Шахцёра» праходзяць праверкі з удзелам узброеных сілавікоў

Чорная бухгалтэрыя, назапашаныя даўгі, сумнеўныя трансферы. Як працуюць каламутныя схемы ў салігорскім «Шахцёры»

Затрымалі намесніка дырэктара футбольнага клуба «Шахцёр»

Nashaniva.com