На Латвію ўпаў метэарыт

У выніку ўтварылася варонка 20 метраў шырынёй і 10 метраў глыбінёй.

25.10.2009 / 23:56

На адзін з лугоў Латвіі на поўначы Латвіі, ля гарадка Мазсалаца (Валміерскага раёна) упаў метэарыт.

У выніку ўтварылася варонка 20 метраў шырынёй і 10 метраў глыбінёй. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Мясцовым жыхарам забаронена набліжацца да месца падзення, пакуль спецыялісты не правераць узровень радыяцыі.

Цікава, што некалькі месяцаў таму ў Латвіі быў зафіксаваны землятрус.