Ціханоўская абмеркавала новую стратэгію па Беларусі з памочніцай дзяржсакратара ЗША
Святлана Ціханоўская сёння абмеркавала з памочніцай дзяржсакратара ЗША Робін Даніген новую стратэгію па Беларусі, паведамілі ў прэс-службе палітыка.
31.01.2023 / 20:22
Фота: прэс-служба Ціханоўскай
Новая стратэгія можа прадугледжваць захады па абароне незалежнасці Беларусі і вывадзе расійскіх войскаў, далейшай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі і падтрымцы пераменаў у краіне.
Таксама абмеркавалі:
- магчымасць правядзення сустрэчы краін-партнёраў, якія падтрымліваюць дэмакратычныя сілы ў Беларусі;
- прызначэнне спецпасланніка ЗША, які будзе працаваць з дэмакратычным рухам;
- магчымы візіт Святланы Ціханоўскай увесну гэтага года ў Вашынгтон;
- супольныя дзеянні, каб не дапусціць прысутнасці прадстаўнікоў Лукашэнкі ў Радзе бяспекі ААН;
- удзел дэмакратычнай Беларусі ў Генасамблеі ААН і мерапрыемствах Вялікай сямёркі.