Ціханоўскую запрасілі на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы

«Радыё Свабода» паведаміла, што Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 16—19 лютага 2023 года. Гэта яму пацвердзіла прэс-служба Святланы Ціханоўскай. Акрамя Ціханоўскай, нібыта запрошаныя таксама лідары расійскай апазіцыі Міхаіл Хадаркоўскі і Гары Каспараў.

01.02.2023 / 18:24

У прэс-службе Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы «Радыё Свабода» расказалі, што арганізатары пакуль не могуць раскрыць імёны ўсіх удзельнікаў. Інфармацыя з'явіцца за некалькі дзён да пачатку форуму на сайце канферэнцыі.

У мінулым годзе Святлана Ціханоўская таксама брала ўдзел у гэтым форуме.

Nashaniva.com