Кінатэатр «Масква» запрашае ўсіх закаханых правесці ноч святога Валянціна ў іх

Кінатэатр «Масква» запрашае 14 лютага на «Ноч кіно». Анонс мерапрыемства апублікаваў «Кінавідэапракат».

02.02.2023 / 14:43

«Не прапусці магчымасць парадаваць сваю другую палову незабыўнай падзеяй: «Ноч кіно». Вас чакае насычаная праграма: конкурсы, розыгрышы, падарункі, прыемная атмасфера, добрая музыка і самае галоўнае: тры хіты за адну ноч», — паведамілі ў адміністрацыі кінатэатра.

«Тры хіты» — гэта расійская меладрама «Непаслухмяная», хорар «Меган» (ЗША, Новая Зеландыя), а таксама расійская камедыя «Пра што кажуць мужчыны. Простыя задавальненні».

Мерапрыемства пачнецца ў 23.00, скончыцца ў 5 раніцы.

Цана білета — 30 рублёў.

Nashaniva.com