Беларуская згушчонка мяняе дызайн на загад з Масквы

Выданне koko.by напісала пра намер Глыбоцкага малочнага камбіната памяняць дызайн афармлення этыкетак на бляшанках са згушчонкай, які перад тым не мяняўся дзесяцігоддзямі. Прычына — забарона на выкарыстанне з Масквы.

02.02.2023 / 23:56

«Сёння пад дзверы падкінулі канверт, у якім знаходзіўся новы дызайн згушчонкі з Глыбокага, у маленькай запісцы было тлумачэнне. У ёй гаворыцца, што расійскія вытворцы згушчанага малака нейкім чынам праз «Распатэнт» запатэнтавалі цэласны вобраз савецкай згушчонкі і цяпер высылаюць усім прэтэнзіі», — напісана на сайце.

Менавіта таму, маўляў, нядаўна памянялі дызайн этыкеткі ў Рагачове, а цяпер новае афармленне будзе і ў Глыбокім.

Колер этыкеткі будзе мяняцца ў залежнасці ад смаку згушчонкі. 

Nashaniva.com