Кулеба заявіў, што Лаўроў не змог трапіць у дзве афрыканскія краіны
3.02.2023 / 15:20
«Наколькі мне вядома, у афрыканскім турнэ ў Лаўрова адбыліся дзве прыкрыя нечаканасці: у дзве краіны ён не трапіў. На маёй памяці гэта ўпершыню», — сказаў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба ў інтэрв’ю BBC, адмовіўшыся ўдакладніць, пра якія краіны ідзе гаворка.
Скрыншот відэа
«Я ведаю, чаму ён не патрапіў. Але гэта, у прынцыпе, сігнал. Яшчэ ўчора падавалася, што Расія безумоўна дамінуе ў Афрыцы, паўсюль адчыняюцца дзверы, і ўсе з абдымкамі іх прымаюць. А тут раптам пачынаюцца праблемы. Ну, такое жыццё. Бываюць праблемы не толькі на фронце, але і на дыпламатычным фронце», — дадаў Кулеба.
У студзені ў рамках афрыканскага турнэ Лаўроў наведаў ПАР, Эсваціні, Анголу і Эрытрэю. Таксама паведамлялася, што ў яго запланаваны візіт у Батсвану, але туды расійскі міністр у выніку не паехаў.