Зноў выставілі на таргі маёмасць «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску

На таргі выставілі офіснае памяшканне з гаражом і складамі агульнай плошчай амаль 1800 кв. метраў у гістарычным доме ў цэнтры Мінска, які належыць кампаніі «Трайпл». Інфармацыя пра таргі з'явілася на пляцоўцы электронных аўкцыёнаў beltorgi.by, піша Office Life.

03.02.2023 / 20:37

Лот размешчаны па вуліцы Ракаўскай, 19а ў Мінску ў будынку, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Уся маёмасць — офіснае памяшканне, падземны гараж і склады — закладзеная ў банку.

Першыя таргі прайшлі месяц таму, але пакупніка на лот не знайшлося, таму стартавую цану зменшылі на 10% — да 4,676 млн рублёў.

Новыя таргі пройдуць 15 лютага.

Кампанія «Трайпл» цяпер праходзіць працэдуру банкруцтва, а аднаго з яе заснавальнікаў, бізнэсоўца Юрыя Чыжа, судзяць паводле крымінальнай справы аб махлярстве і адмыванні сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

Чытайце таксама:

Элітны фітнэс-клуб Чыжа за месяц патаннеў на 375 тысяч даляраў

Як Чыж і яго таемны літоўскі партнёр зарабілі мільярды на хітрай нафтавай схеме

Этнавёску на радзіме Юрыя Чыжа прадаюць, але браць пакуль ніхто не хоча

Nashaniva.com