Рэцэпт на выхадныя. Амлет з апельсінам і арэхамі
Зёлкі і апельсін надаюць гэтаму амлету цудоўны пах, а арэхі — арыгінальную тэкстуру. Стаўцеся да спіса інгрэдыентаў творча і змяняйце яго, калі хочацца паэксперыментаваць.
11.02.2023 / 08:53
Фота: limoneira.com
Каб згатаваць амлет з апельсінамі і арэхамі, вам спатрэбіцца:
- 3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею,
- 4 нарэзаныя сцябліны зялёнай цыбулі,
- 1,5 чайнай лыжкі здрабнёнага часнаку,
- 1 чайная лыжка здрабнёнага кораня імбіру,
- цэдра і сок ад 1 апельсіна,
- чвэрць чайнай лыжкі солі,
- 2 сталовыя лыжкі смятаны,
- 6 яек (аддзяліце бялкі ад жаўткоў),
- чвэрць стакана здрабнёных грэцкіх арэхаў,
- чвэрць стакана кедравых арэхаў (можна замяніць на здрабнёны міндаль),
- 1,5 стакана лісткоў базіліку.
- Парэжце цыбулю. Разагрэйце на патэльні сталовую лыжку аліўкавага алею і на сярэднім агні смажце на ёй цыбулю. Дадайце цэдру, імбір і палову чайнай лыжкі часнаку, не забывайцеся перыядычна памешваць.
- Дадайце да бялкоў соль і ўзбівайце іх да стану цвёрдых пікаў. У іншай місцы ўзбіце жаўткі з ёгуртам, потым дадайце туды апельсінавы сок. Умяшайце ў жаўтковую сумесь смажаную цыбулю з дадаткамі, потым акуратна ўвядзіце ў сумесь узбітыя бялкі.
- Разагрэйце духоўку да 90 градусаў і засцяліце бляху паперай для выпякання.
- Разагрэйце на патэльні 1 сталовую лыжку алею, выкладзіце на яе чвэрць сумесі для амлету. Калі ён прыгатуецца, перавярніце яго на другі бок, паўтарыце гэтыя ж дзеянні, пакуль не скончыцца сумесь для амлету. Калі ўвесь амлет будзе гатовы, можаце памясціць яго ў разагрэтую духоўку, каб ён не астыў, пакуль вы будзеце гатаваць начынку.
- У асобнай патэльні меншага памеру нагрэйце на сярэднім агні 1 сталовую лыжку аліўкавага алею. Пакладзіце туды арэхі і смажце іх 2-3 хвіліны, дадайце рэшткі часнаку і смажце яго з арэхамі 1-2 хвіліны.
- Адкладзіце жменю лісткоў базіліку для ўпрыгожвання і дадайце ўвесь астатні базілік на патэльню. Абсмажвайце яго разам з арэхамі і часнаком каля 2-3 хвілін, пакуль лісткі не пачнуць звядаць і трохі хрумсцець па краях.
- Пакладзіце кожную порцыю амлету на талерку і змясціце на палову порцыі сумесь з арэхаў і базіліку. Накрыйце яе іншай паловай і ўпрыгожце рэшткамі базіліку.