«Хворая, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразняку». Былая зняволеная з Акрэсціна — пра Надзею Астапчук
Легендарную беларускую легкаатлетку, прызёрку Алімпіяды-2008 Надзея Астапчук затрымалі 15 снежня. З таго часу пра яе вобмаль звестак.
06.02.2023 / 19:29
Расійская журналістка Кацярына Яньшына знаходзілася на Акрэсціна з 5 па 20 студзеня. Яна распавяла «Нашай Ніве», што чула ад сваіх сукамерніц пра тое, у якіх умовах у той час сядзела спартоўка.
Калі Кацярына была на ЦІПе, ёй расказвалі, што Астапчук знаходзілася ў ІЧУ Акрэсціна. У ЦІП вельмі спякотна, а ў ІЧУ, наадварот, дужа холадна.
Паводле сукамерніц Кацярыны, спартсменка захварэла падчас зняволення, але нават у такім стане, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразняку.
Надзея Астапчук на Алімпіядзе ў Лондане — 2012. Фота: AP Photo / Matt Dunham
Раней былы арыштант Акрэсціна распавёў, што бачыў легкаатлетку ў калідорах Акрэсціна ў снежні 2022 года: «Пакуль чакалі суд, міма па калідоры на допыт правялі спартоўку Астапчук. Вонкава была спакойная, але відаць, што «груз на плячах несла».
Надзея Астапчук — адна з тых спартсменак, якія ў 2020 годзе падтрымалі пратэсты ў Беларусі. Прычыны затрымання яе дагэтуль невядомыя.