Украінскія ўніяты пераходзіць на грыгарыянскі каляндар, Вялікдзень — выключэнне
З 1 верасня 2023 года Украінская Грэка-Каталіцкая Царква ва Украіне пераходзіць на новы стыль для нерухомых святаў з захаваннем дзейнай Пасхаліі. Пра гэта паведаміў кіраўнік УГКЦ мітрапаліт Святаслаў.
06.02.2023 / 19:05
Патрыяршы сабор Уваскрасення Хрыста ў Кіеве — галоўны храм УГКЦ. Фота: ugcc.church
Паводле мітрапаліта Святаслава, «прыняўшы пад увагу шматлікія просьбы вернікаў і правёўшы папярэднія кансультацыі з духавенствам і манаствам нашай Царквы», на 93-й сесіі Архіерэйскага Сінода УГКЦ ва Украіне, якая адбылася 1-2 лютага 2023 года, было прынятае рашэнне
УГКЦ ва Украіне перайсці з 1 верасня 2023 года Божага на новы стыль для нерухомых святаў з захаваннем дзейнай Пасхаліі.
Праўда, для тых парафій або асобных грамад, якія адчуваюць сябе яшчэ негатовымі да такога кроку, прадугледжваецца магчымасць літургічнага жыцця па юліянскім календары да 2025 года.