Салаўёў дражніць украінцаў / Лукашэнка ловіць «збеглых» / Што значаць заявы Ціханоўскай? Глядзіце ВІДЭАнавіны за 6 лютага
Навіны выхадных і першага дня новага тыдня — у традыцыйным выпуску навін. Глядзіце кожны дзень на ютуб-канале «Нашай Нівы».
06.02.2023 / 20:12
На Ebay прадаюць мошчы Еўфрасінні Полацкай: фэйк? Лукашэнка падпісаў: ствараецца камісія для тых, каго ён называе «збеглымі». Узначаліць яе генпракурор Швед, магчыма, увойдуць Азаронак і Гайдукевіч. Трэба будзе пакаяцца і спадзявацца на ласку лукашэнкаўцаў. Таксама Лукашэнка дамовіўся з Пуціным, чакаецца новая сустрэча. Наталля Эйсмант распавяла, што Лукашэнка рабіў у Эміратах. Катастрофа ў Турцыі: землятрус разбурае гарады. Святлана Ціханоўская напалохала новай заявай: Сахашчык тлумачыць. Уладзімір Салаўёў прыехаў у Беларусь: што ён там рабіў? У Беларусі вырастуць цэны на цыгарэты і алкаголь. Украіна чакае наступ Расіі: пойдуць па лініі Крамянная-Сватава-Ліман. Група «Вагнера» зноў вярбуе зэкаў у турмах, дайшла чарга да жанчын. Як жыве Бахмут: відэа. Мітрапаліт Веніямін не хоча саджаць школьніц, якія спалілі абраз. Новая назва «Макдональдса». Беларусам будуць прадаваць іранскія аўтамабілі: што за SAIPA і колькі яна каштуе? Фарсаж пад Новалукомлем.