Беларускі незалежніцкі блок у дзень сваёй прэзентацыі вывесіў 100 сцягоў

Бел‑чырвона‑белыя штандары з’явіліся сёння ва ўсіх абласных цэнтрах і дзесятку іншых гарадоў.

27.10.2009 / 11:29

Бел‑чырвона‑белыя сцягі з’явіліся сёння ва ўсіх абласных цэнтрах.

Апроч таго, сцягі залуналі ў Рэчыцы, Нясвіжы, Салігорску, Баранавічах, Лідзе ды іншых гарадах.

Як стала вядома НН, гэтая акцыя была прымеркаваная да прэзентацыі Беларускага незалежніцкага блоку. Яе зладзілі актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Акрамя яе, у БНБ увайшлі Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, Малады Фронт ды шэраг іншых правых і нацыянал-ліберальных арганізацый.

Мікола Бугай