Лукашэнка падпісаў закон аб Усебеларускім народным сходзе

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб Усебеларускім народным сходзе», паведаміла яго прэс-служба. Дакумент павінен рэгуляваць парадак фармавання гэтага псеўдапрадстаўнічага органа, прадугледжанага прынятай раней новай рэдакцыяй канстытуцыі.

07.02.2023 / 22:41

Дакументам прадугледжваецца, што рашэнні УНС прымаюцца большасцю ад поўнага яго складу, з'яўляюцца абавязковымі для выканання і могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржорганаў, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі.

У прэзідыум УНС увойдуць 15 чалавек. Старшыня УНС, яго намеснікі, іншыя члены прэзідыуму абіраюцца на першым пасяджэнні УНС са складу яго дэлегатаў.

Пасяджэнні УНС мусяць праводзяцца не радзей аднаго разу на год, а пасяджэнні прэзідыуму — не радзей аднаго разу на 6 месяцаў.

Nashaniva.com