Вядомыя людзі, ноўнэймы і 10 чалавек, чые імёны не называюцца. Хто ўвайшоў у абноўленую Каардынацыйную раду

Каардынацыйная рада апублікавала абноўлены склад. Названыя імёны 53 чальцоў і 22 арганізацый. Усяго ў складзе Рады 117 чальцоў.

08.02.2023 / 16:03

У Радзе кажуць, што імёны каля 10 чальцоў вырашана не аб'яўляць у «сілу пэўных абставін».

Чальцы Рады вылучаныя арганізацыямі і супольнасцямі. Не ўсе яны называюцца. Таксама ёсць і самавылучэнцы.

Сярод чальцоў Рады:

У складзе пакінулі таксама Марыю Калеснікаву і Максіма Знака, якія цяпер за кратамі.

У Радзе прадстаўленыя BYPOL, Задзіночанне беларускіх студэнтаў, Цэнтр беларускай салідарнасці, «Экадом», Legalize Belarus, а таксама арганізацыі і ініцыятывы, створаныя беларускай дыяспарай.

Цалкам спіс чальцоў і арганізацый можна паглядзець тут. Многія імёны новыя для шырокай грамадскасці.

Сярод 117 чальцоў — 73 дэлегаты, 15 самавылучэнцаў, 21 стары актыўны чалец і 8 чалавек за кратамі.

Каардынацыйная рада была створаная 20 жніўня 2020 года па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай з мэтаю пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Прэзідыум Каардынацыйнай рады ў жніўні 2020 года. Злева направа — Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі. Латушка, Кавалькова і Дылеўскі цяпер у эміграцыі, Калеснікава і Знак — палітзняволеныя. Фота: Tut.by

Структура пазіцыянуе сябе як прадстаўнічы орган беларускага грамадства.

У жніўні 2021 года быў уведзены інстытут прадстаўніцтва па васьмі напрамках: бізнэс, культура, сучасныя тэхналогіі, спорт, грамадзянская супольнасць, усходняе партнёрства, палітычныя зняволеныя і юрыспрудэнцыя.

Рашэнне аб рэарганізацыі дзейнасці Каардынацыйнай рады было прынята 9 жніўня 2022 года на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні.

«Вызначыць эфектыўнасць нашай дзейнасці складана». Каардынацыйная рада вырашала рэарганізавацца і вырасці да 115 чальцоў — для чаго?

Рэарганізуецца Каардынацыйная рада, яна будзе складацца са 115 чалавек

Каардынацыйная рада вось ужо пяць месяцаў «рэфармуецца». Але насамрэч ёй больш няма чаго рабіць — меркаванне

Nashaniva.com