Былую студэнтку асудзілі і выпусцілі ў зале суда

У Мінскім абласным судзе 8 лютага асудзілі палітзняволеную Кацярыну Хулхачыеву паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

09.02.2023 / 15:44

Суддзя Ірына Майко прызначыла Кацярыне два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Тэрмін знаходжання пад вартай цалкам пакрыў тэрмін прысуду. Кацярыну выпусцілі на волю ў зале суда.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Кацярыну Хулхачыеву затрымалі 29 верасня 2021 года за каментарыі пасля гібелі Андрэя Зельцэра.

Летась пры канцы студзеня дзяўчыну завочна адлічылі з МДЛУ. Кацярына мае маленькага сына.

Nashaniva.com