Зэкаў «Вагнера» трэніруюць у Беларусі / Чысткі нязгодных / Расійская цэнзура ў Беларусі. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 9 лютага
У Беларусі трэніруюць завербаваных Прыгожыным расійскіх зэкаў для ПВК «Вагнера». Украіна атрымае дальнабойную зброю і знішчальнікі. Польшча адказала на прысуд Пачобуту. Расія цэнзуруе Беларусь: падрабязнасці. Пры землятрусе ў Турцыі загінула сям’я беларускі. Як праходзяць чысткі на беларускіх прадпрыемствах. Беларускіх мужчын выклікаюць на вайсковыя зборы. Госці з «пакаяльнай камісіі» прыйшлі да жыхара Гомеля. Падрабязнасці гэтых і іншых навін чацвярга — у новым выпуску ад «Нашай Нівы».
09.02.2023 / 19:01
У Беларусі трэніруюць завербаваных Прыгожыным расійскіх зэкаў для ПВК «Вагнера». Расія пачынае вялікі наступ у Луганскай вобласці. Уладзімір Зяленскі выступае ў Еўрапарламенце. Украіна атрымае дальнабойную зброю і знішчальнікі? Страты Расіі: колькі танкаў і генералаў?
Футры для ўдоў з ДНР: сумны працяг гісторыі. Польшча адказала на прысуд Пачобуту: закрылі памежны пераход «Баброўнікі». Расія цэнзуруе Беларусь: падрабязнасці. Пры землятрусе ў Турцыі загінула сям’я беларускі. Як праходзяць чысткі на беларускіх прадпрыемствах.
Затрыманы адвакат Максім Агееў. Беларускіх мужчын выклікаюць на вайсковыя зборы. Колькі зарабляюць беларусы, а колькі іх суседзі? Госці з «пакаяльнай камісіі» прыйшлі да жыхара Гомеля.