Гродзенца асудзілі да двух гадоў калоніі за татуіроўкі

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна асудзіў мясцовага жыхара Паўла Біча да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму за «прапаганду або публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі» паводле артыкула 341-1 КК. Справу разглядала суддзя Маргарыта Ланцэвіч, піша «Вясна».

11.02.2023 / 00:56

Пра прысуд расказалі на дзяржаўным тэлеканале «Гродна +». Вядоўца перадачы сцвярджаў, што, паводле матэрыялаў справы, гродзенец 1990 года нараджэння неаднаразова публічна «дэманстраваў нацысцкія татуіроўкі» на тэрыторыі аўтавакзала. У мужчыны былі нібыта набітыя нямецкія арлы на левым і правым баку шыі і нацысцкая свастыка на сярэднім пальцы правай рукі.

Раней Паўла Біча ўжо двойчы затрымлівалі за татуіроўкі.

Nashaniva.com