Расія заявіла, што гатова да перамоў з Украінай, але з умовай, што захопленыя землі застаюцца ёй

Пра магчымасць перамоў паміж Масквой і Кіевам заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Звязда» намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Вяршынін.

11.02.2023 / 09:51

Паводле яго слоў, насамрэч толькі Вашынгтон вырашае, ці будзе Украіна ісці на перамовы, і пытацца пра гатоўнасць Кіева трэба ў ЗША. Таксама Вяршынін нагадаў, што расійска-ўкраінскі перамоўны працэс ужо быў, аднак яго спынілі з ініцыятывы Кіева.

Вяршынін сцвярджае, што Расія гатовая да перамоў, але іх верагоднасць пры прэзідэнце Байдэне вельмі малая.

Nashaniva.com