«Толькі перамога Украіны»: Падаляк адрэагаваў на чарговую заяву Масквы аб перамовах

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк адрэагаваў на чарговую заяву Масквы аб гатоўнасці расійскіх улад да перамоў з украінскім бокам.

11.02.2023 / 14:55

Фота: report.az

Раніцай у суботу намеснік кіраўніка расійскага МЗС Сяргей Вяршынін заявіў у інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу «Звезда», што Масква гатовая да перамоў, але без папярэдніх умоў і «на аснове той рэальнасці, якая існуе».

«Так, класіка кажа, што любыя ваенныя дзеянні заканчваюцца перамовамі, і мы, натуральна, ужо казалі, што мы да такіх перамоў будзем гатовыя. Але толькі да перамоў без папярэдніх умоў, перамоў на аснове той рэальнасці, якая існуе, перамоў з улікам тых мэт, якія былі намі агучаны публічна», — цытуе словы Падаляка Бі-бі-сі.

Па словах Міхаіла Падаляка, гэта заява сведчыць аб тым, што аб перамовах з Крамлём не можа быць і гаворкі.

«У сваёй рэгулярнай рыторыцы аб міры і перамовах Крэмль заяўляе, што не пакіне [акупаваныя] ўкраінскія тэрыторыі і не будзе несці адказнасць за свае злачынствы. Гэта яшчэ адзін доказ таго, што аб перамовах не можа ісці гаворкі. Толькі перамога Украіны, інакш вайна ў Еўропе не скончыцца, і Расія будзе злачынна панаваць над светам», — напісаў Падаляк на сваёй старонцы ў твітары.

Nashaniva.com