На сайце «Камсамольскай праўды» з’явіліся антываенныя публікацыі

Пасля сямі гадзін вечара па Маскве на сайце прапагандысцкага выдання зʼявіліся антываенныя матэрыялы. У іх гаворыцца пра страты мірнага насельніцтва ва Украіне, пра тое, што «маньяк Пуцін злівае грошы на забойства мірнага народа Украіны» і што вайна скончыцца тады, калі «дыктатар Пуцін страціць уладу», заўважыў канал @prodolzheniesleduetpodcast.

11.02.2023 / 20:09

Таксама аўтар напісаў пра другую хвалю мабілізацыі ў Расіі, пра страты расійскай арміі, а таксама пра катаванні расійскіх палітвязняў — Аляксея Навальнага, Уладзіміра Кара-Мурзы і Ільі Яшына.

Матэрыялы былі падпісаныя Уладзімірам Раманенкам. Цяпер яны выдаленыя.

Nashaniva.com